З 1 жніўня крыху вырастуць пенсіі для тых, каму за 75 гадоў

Мінпрацы паведаміла, што пенсіі для людзей, якія дасягнулі 75 і 80 гадоў, вырастуць з 1 жніўня. Даплаты будуць павялічаны на 3,4%.

26.07.2024 / 10:16

Даплата да пенсіі людзям, якія дасягнулі 75-79 гадоў, складзе 81,19 рубля. Для тых каму 80 гадоў і болей пры ўліку надбаўкі за дагляд прадугледжана сума 162,38 рубля.

Пры ўліку інваліднасці сума складзе 216,5 рубля.

Узроставыя даплаты да пенсій у Беларусі атрымліваюць больш за 527 тысяч чалавек ва ўзросце 75 гадоў і болей.

Nashaniva.com