Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля
Аднак потым упершыню за шэсць дзён яго курс падрос.
26.07.2024 / 10:29
На пачатку таргоў у Мінску 26 ліпеня даляр апускаўся на паўтары капейкі да 3,0954 беларускага рубля, аднак потым падрос на 0,49 капейкі да 3,1151.
1 студзеня даляр каштаваў 3,1775, а максімум быў у сярэдзіне красавіка — 3,2809. За шэсць дзён даляр патаннеў на шэсць капеек.
Зніжэнне курсу даляра эканамісты тлумачаць, у тым ліку, стабільнасцю рубля расійскага і нядаўнімі зменамі ў беларускім заканадаўстве.
«Расійскі рубель адчувае сябе стабільна, хоць яго курс і вызначаецца цяпер менш празрыста ў параўнанні з тым, як гэта было да спынення таргоў далярам на Маскоўскай біржы праз санкцыі. Расійская валюта, нягледзячы на санкцыі, стабілізавалася. У Расіі за паўгода сфармавалася вялікае станоўчае сальда, якое складае блізу 50 мільярдаў даляраў», — адзначае эканамістка Beroc Анастасія Лузгіна.
З яе слоў, менавіта з гэтай прычыны цяпер няма перадумоў да таго, каб слабеў рубель расійскі.
Таксама на курсе беларускага рубля адбіваюцца некаторыя ўнутраныя фактары.