95-гадовая жанчына патанула ў каркасным басейне ў Лёзненскім раёне

Няшчасце здарылася ўчора.

26.07.2024 / 11:22

У Лёзненскім раёне ўчора ў каркасным басейне (дыяметр — 4 метры, глыбіня — 0,8 метра) у двары дома патанула жанчына 1929 года нараджэння, паведамляе Асвод.

Жанчына пражывала з сынам і нявесткай. Абставіны высвятляюцца.

Nashaniva.com