Жаночая дэлегацыя з Беларусі знаходзіцца з візітам у Зімбабвэ

Фотаздымкамі падзялілася ў сваім інстаграме намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

26.07.2024 / 12:18

Фота з інстаграма Надзеі Лазарэвіч

«Праграма дзелавога візіту беларускай дэлегацыі ў Рэспубліку Зімбабвэ пачалася з наведвання найбуйнейшага лагістычнага цэнтра FX Logistics і мультыбрэндавага сэрвіснага цэнтра беларускіх вытворцаў Afttrade.

Кампанія Afttrade была створана ў лістападзе 2017 г. у горадзе Дубай, праз год адбылося адкрыццё прадстаўніцтва кампаніі ў Мінску. Кампанія атрымала ўзнагароду ААТ «МТЗ» за аднаўленне паставак трактароў у Зімбабвэ. У студзені 2022 г. кампанія стала найлепшым дылерам замежжа ў прасоўванні прадукцыі ААТ «Гомсельмаш», — напісала Надзея Лазарэвіч.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Надежда Лазаревич (@nadezhdalazarevich2)

Nashaniva.com