«Свабоду Вользе Карач!» Нямецкія пацыфісты з ЛГБТ-сцягамі правялі акцыю каля консульства Беларусі ў Мюнхене ФОТАФАКТ

Адзначыўся рух, які выступае супраць паставак зброі Украіне.

26.07.2024 / 13:18

Каля беларускага консульства ў Мюнхене прайшла акцыя салідарнасці з Вольгай Карач.

Пра гэта паведамляе «Наш дом», арганізацыя Вольгі Карач.

Пікет правялі Міжнародны жаночы саюз за мір і свабоду, а таксама пацыфісцкая арганізацыя Die DFG-VK (Нямецкае таварыства міру — Аб'яднаныя праціўнікі вайсковай службы), якая выступае супраць паставак зброі Украіне.

Актывісты патрабавалі адмены прысуду Вользе Карач, якая атрымала 12 гадоў зняволення завочна.

У руках адной з пікетоўшчыц можна заўважыць плакат «Свабоду Вользе Карач» — якая і так знаходзіцца на свабодзе.

«Наш Дом» выказаў актывістам удзячнасць за салідарнасць і падтрымку.

Вераніцы Цапкала, Вользе Карач і яшчэ тром дзеячам завочна далі па 12 гадоў калоніі

У чым трагедыя Вольгі Карач. Тлумачыць Андрэй Стрыжак

Вольга Карач не плануе зʼязджаць з Літвы

Вольга Карач склікала прэс-канферэнцыю — параўнала сябе з Меркель, Бяляцкім і заявіла, што беларускі рэжым хацеў яе забіць

Хто такая Вольга Карач, якая хоча падсядзець Ціханоўскую?

Nashaniva.com