У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны

ФСБ затрымала былога намесніка міністра абароны Дзмітрыя Булгакава, паведамляюць расійскія СМІ.

26.07.2024 / 14:00

Яго адправілі ў СІЗА. З ім праводзяцца следчыя дзеянні.

Булгакаў адказваў за матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне расійскай арміі. У верасні 2022 яго вызвалілі ад пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу.

У ФСБ, як і ў Следчым камітэце, заявілі, што ў дачыненні да Булгакава расследуюць крымінальную справу «карупцыйнай накіраванасці». Падрабязнасці справы не раскрываюцца. «З фігурантам праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні», — паведамілі ў СК.

Nashaniva.com