Гамельчука судзяць за «распальванне варожасці» і «абразу прадстаўніка ўлады»

У Гомельскім абласным судзе пачаўся закрыты працэс супраць Антона Лісічкіна паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна». Судзіць хлопца Вадзім Бобыраў. 

26.07.2024 / 15:50

Вядома, што Антону Лісічкіну 25 гадоў. З сацсетак хлопца вынікае, што ў 2016 годзе ён скончыў школу, у 2019-м — адслужыў у арміі.

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»

У Паставах за «экстрэмізм» судзяць дырэктара мясцовай ДЮСШ

Nashaniva.com