Двух віцебскіх чыноўнікаў будуць судзіць адначасова за абразу Лукашэнкі і хабар

Паўла Якаўлева і Валянціна Алфёрава, кіраўніка Віцебскага цэнтра стандартызацыі і яго філіяла (РУП «Эталон») будуць судзіць па артыкуле аб абразе Лукашэнкі (артыкул 368 КК), піша тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

26.07.2024 / 16:08

Павел Якаўлеў

Акрамя таго, Якаўлеву і Алфёраву выстаўлена абвінавачванне па артыкулах аб атрыманні хабару, крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, службовым падлогу (ч. 1 арт. 430, ч. 2 арт. 210, ч. 1 арт. 427 КК).

Падрабязнасці абвінавачвання для чыноўнікаў невядомыя.

Справа ў дачыненні да чыноўнікаў паступіла ў суд Першамайскага раёна Віцебска.

Павел Якаўлеў яшчэ ў кастрычніку мінулага года ўзначальваў прадпрыемства. З Новым 2024 годам калектыў віншаваў ужо новы кіраўнік Іван Кісленка.

Гамельчука судзяць за «распальванне варожасці» і «абразу прадстаўніка ўлады»

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»

У Гродне пачнуць судзіць айцішніка, які вярнуўся з Польшчы

Nashaniva.com