Пацверджаныя страты Расіі ва Украіне перавысілі 60 тысяч чалавек забітымі

Расійская армія страціла больш за 60 тысяч вайскоўцаў з моманту пачатку ўварвання ва Украіну, гаворыцца ў даследаванні «Медыязоны» і «Рускай службы Бі-бі-сі», якое журналісты праводзяць сумесна з камандай валанцёраў, грунтуючыся на адкрытых крыніцах.

26.07.2024 / 16:37

Пахаванне расійскага вайскоўца ў Башкартастане. Фота: zvezda-gafuri.ru 

Па стане на 26 ліпеня ім удалося ўстанавіць імёны 61 009 расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі на вайне ва Украіне.

Амаль палова (48%) з іх не былі звязаныя з арміяй на момант пачатку ўварвання. У 28% не ўдалося вызначыць прыналежнасць да таго ці іншага роду войскаў, бо ў большасці выпадку некралогі гэтых людзей суправаджаюцца фатаграфіямі ў цывільным адзенні.

Да 70% усіх баявых страт могуць складаць тыя, хто быў прыцягнуты ў войска ўжо пасля пачатку вайны. Па стане на канец ліпеня максімальную колькасць загінулых вайскоўцаў з рэгіёну назвалі ўлады і СМІ Рэспублікі Башкартастан — 2300.

Больш за 12% устаноўленых загінулых — мабілізаваныя (7663 чалавекі), 15% былі добраахвотнікамі (9532) і больш за 12 тыс. загінулых — былыя зняволеныя.

З пачатку ўварвання Расія страціла ва Украіне 3725 афіцэраў. 444 з іх — у званні ад падпалкоўніка і вышэй. На гэты момант устаноўлена, што на вайне загінулі 2734 вайскоўцы з паветрана-дэсантных войскаў, 1012 марскіх пехацінцаў, 500 спецназаўцаў ГРУ, 248 вайсковых пілотаў і 86 супрацоўнікаў ФСБ і ФСА.

Страты расійскай арміі ў 2024-м значна выраслі. Памірае 200-250 байцоў за дзень

У Расіі сканчваюцца велізарныя запасы савецкай зброі. Магчыма, ёй давядзецца згарнуць наступальныя дзеянні

Галоўнакамандуючы УСУ расказаў пра перавагу Расіі ў тэхніцы і акрэсліў, што рабіць украінцам

«Знатныя кілеры ўжо катаюцца па горадзе». У расійскім СК расказалі пра памілаваных Пуціным забойцаў

Nashaniva.com