Беларускіх выпускнікоў плануюць адпраўляць па размеркаванні ў Расію?

Пытанне аб размеркаванні выпускнікоў на ўзроўні саюзнай дзяржавы абмяркоўваюць дэпутаты Беларусі і Расіі.

26.07.2024 / 16:57

Парламенцкі сход саюза Беларусі і Расіі абмяркоўвае магчымасць размеркавання выпускнікоў на прадпрыемствы ў дзвюх краінах, прызнаныя прыярытэтнымі для эканомікі саюзнай дзяржавы.

Такая ідэя абмяркоўваецца ў камісіі па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя, пішуць «Мінск-Навіны».

У Беларусі ўжо ўзмацнілі ўвагу да пытання мэтавай падрыхтоўкі навучэнцаў непасрэдна на прадпрыемствах, якія задзейнічаныя ў саюзнай эканоміцы. Выпускнікоў ССНУ забяспечаць працай на тры гады, а тых, якія атрымалі адукацыю ў ВНУ — на пяць гадоў.

Як менавіта будзе працаваць такая сістэма размеркавання, не паведамляецца. У Беларусі размеркаванне выпускнікоў-бюджэтнікаў з'яўляецца абавязковым, неаднаразова ўздымалася пытанне аб увядзенні абавязковага размеркавання і для студэнтаў-платнікаў.

У Расіі ж сістэмы абавязковага размеркавання не існуе.

Прадпрымальнік з Ваўкавыска фіктыўна прыняў на размеркаванне выпускніцу. Тая прыйшла з павіннай — яго судзілі

Рэктар БДУКМ Наталля Карчэўская: Лаўрэат спецфонду па падтрымцы таленавітай моладзі адмовіўся застацца ў Мінску і папрасіўся на радзіму — у Нясвіжскі раён

Абавязковага размеркавання для студэнтаў-платнікаў пакуль уводзіць не будуць

Nashaniva.com