Каліновец Вадзім Кабанчук спыніў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны

Пра гэта былы намеснік камандзіра Палка Каліноўскага расказаў у стрыме «Еўрарадыё».

26.07.2024 / 17:06

Вадзім Кабанчук. Фота: Еўрарадыё

Кабанчук быў намеснікам камандзіра палка Каліноўскага (у шэрагах падраздзялення ён з самага пачатку). Нядаўна удзельнічаў у брыфінгу ў Кіеве заснавальнікаў руху «Каліноўцы», цяпер ужо знаходзіцца ў Польшчы.

Вадзім Кабанчук кажа, што ён усё адно па сваіх адчуваннях застаецца каліноўцам. 

«Я лічу сябе ў палку Каліноўскага, — кажа ён. — У нас ёсць баявое падраздзяленне, якое выконвае баявыя заданні ва Украіне. І ёсць кадравы рэзерв». 

Па словах Кабанчука, у гэтым рэзерве знаходзяцца хлопцы і дзяўчаты, якія жывуць у розных краінах Еўропы.

У Кіеве заявілі пра стварэнне беларускага грамадскага руху «Каліноўцы». У кіраўніцтве вядомыя асобы

«Полк — частка УСУ. Ні пра якія ўнутраныя канфлікты не можа быць і гаворкі». ГУР патлумачыла сітуацыю з палком Каліноўскага

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?

Nashaniva.com