На Краснай плошчы ў Маскве спрабаваў сябе падпаліць кіраўнік ваенпрамаўскага НДІ

Кіраўнік Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута «Волна» 74-гадовы Уладзімір Арсеньеў абліў сябе гаручай вадкасцю і падпаліў яе, паведамляюць расійскія тэлеграм-каналы і СМІ.

26.07.2024 / 17:35

Фота: Mash

Паліцэйскія павалілі мужчыну на зямлю і патушылі. Ён атрымаў толькі лёгкія апёкі, яго дапытваюць, паведамляе Mash.

НДІ, у якім працуе Арсеньеў, распрацоўвае і вырабляе камплектуючыя для радыёстанцый сухапутных войскаў, авіяцыі і ВМФ.

Летась Арсеньева абвінавацілі ў наўмысным зрыве тэрмінаў паставак заказаў для вайны ва Украіне. Паводле версіі абвінавачвання, ён скраў дакументацыю на распрацоўкі іншага прадпрыемства. Пазней праверка парушэнняў не знайшла, а Арсеньеў падаў пазоў аб абароне гонару і годнасці.

У той жа час Baza піша, што Арсеньеў напісаў заяву ў Следчы камітэт, у якім паведаміў, што прадпрыемства наўмысна банкрутуюць і не даюць яму выканаць дзяржабаронзаказ.

Пацверджаныя страты Расіі ва Украіне перавысілі 60 тысяч чалавек забітымі

У Польшчы затрымалі двух беларусаў, падазраваных у здзяйсненні падпалаў

FT: Расія плануе тэракты і дыверсіі ў Еўропе

Nashaniva.com