Прызначылі дату суда над Уладзімірам Хільмановічам
Завочны крымінальны працэс над гродзенскім публіцыстам і праваабаронцам Уладзімірам Хільмановічам павінен пачацца 29 ліпеня а 10-й гадзіне ў будынку суда Гродзенскага раёна, піша «Гарадзенская праваабарона».
26.07.2024 / 18:20
Уладзімір Хільмановіч
Уладзіміру Хільмановічу інкрымінуюць ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»), а таксама ч. 3 арт. 361-1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні»).
Хто будзе весці працэс — пакуль невядома.
Завочна будуць судзіць гарадзенцаў Уладзіміра Хільмановіча і Сяргея Верамеенку
Завялі крымінальную справу супраць Уладзіміра Хільмановіча
Дабравольскаму, Ліберу і Жываглод завочна прысудзілі па 4 гады за зрыў рэферэндума