У Гродне затрымалі чалавека, які зняў відэа чаргі каля ДАІ

МУС назваў гэта «інфармацыйным ўкідам, які не адпавядае рэчаіснасці», а з затрыманых мужчынам запісалі відэа.

26.07.2024 / 18:41

Скрыншот з відэа

Затрыманы ў запісаным роліку «каецца» ў тым, што зняў відэа і выставіў яго ў тыктоку. Ён сцвярджае, што не чакаў такой рэакцыі і процьму негатыўных каментароў, а таксама што гэта відэа разыйдзецца па незалежных СМІ і тэлеграм-каналах.

Пры гэтым мужчына просіць прабачэння ў супрацоўнікаў ДАІ, якім цяпер нібыта з-за яго давядзецца «працаваць дапазна». Відаць, каб чарга не было знятая і не стала здабыткам публічнасці, то ніхто б у гэтай установе асабліва не напружваўся і не імкнуўся інтэнсіфікаваць працэс.

 Акрамя ўсяго іншага, хлопца абвінавацілі ў нібыта падпісцы на план «Перамога». Дзе ён цяпер і што яму пагражае — пакуль невядома.

Увогуле сітуацыя ўзнікла з-за таго, што апошнія некалькі дзён каля рэгістрацыйнага падраздзялення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама збіраюцца вялікія чэргі.

Кіроўцы імкнуцца хутчэй перааформіць аўтамабілі — гэта звязана з тым, што Польшча перастала пускаць машыны на беларускіх нумарах без уладальнікаў у салоне.

Гродзенцы сталі ў велізарную чаргу, каб перарэгістраваць аўто. ГУБАЗіК будзе разбірацца, хто «нагнятае сітуацыю»

Як выглядае новая форма інспектараў ДАІ ФОТАФАКТ

Прызначылі новага начальніка ДАІ

Nashaniva.com