У Гомелі абрынуўся будынак былога РАУС. У ім у 2020-м катавалі пратэстоўцаў

Абрынанне будынка былога РАУС Цэнтральнага раёна на вуліцы Сялянскай у Гомелі адбылося падчас правядзення рамонтных работ — на даху будынка засталіся складзіраваныя будаўнічыя матэрыялы, а фасад у зоне абвальвання быў папярэдне агароджаны, піша «Флагшток».

26.07.2024 / 21:32

Пра пацярпелых у выніку абвалу пакуль не паведамляецца.

Цэнтральнае РАУС пераехала ў новы будынак на вуліцы Галавацкага ў сакавіку 2022 года.

Восенню 2023 года комплекс былога РАУС быў выстаўлены на аўкцыён амаль за мільён рублёў. Купцу прапаноўвалася выкарыстоўваць будынак для размяшчэння аб'ектаў грамадзянскай абароны.

У 2020 годзе будынак Цэнтральнага РАУС на вуліцы Сялянскай стаў месцам катаванняў грамадзян, затрыманых у Гомелі падчас мірных акцый пратэсту. Многія пакідалі будынак з сур'ёзнымі траўмамі.

Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна

У Гомелі анансавалі патрыятычную падсветку тэлевышкі

Улады Гомельскай вобласці закрылі чаты ў месенджарах для скаргаў насельніцтва, якія самі і адкрывалі

Nashaniva.com