Ва ўкраінскім Ужгарадзе з’явілася вуліца імя Кастуся Каліноўскага
Пра з'яўленне вуліцы Каліноўскага ва Ужгарадзе, цэнтры ўкраінскай Закарпацкай вобласці, піша «Белсат» на падставе інфармацыі, атрыманай ад кіраўніка ініцыятывы «Вільна Білорусь» Аляксандра Францкевіча.
26.07.2024 / 21:59
Гэта ўжо не першы ўкраінскі горад, у якім з’яўляецца вуліца, названая ў гонар Кастуся Каліноўскага. У прыватнасці, такія вуліцы ёсць у Адэсе і Чарнігаве, а на апошняй у канцы чэрвеня таксама размясцілі мемарыяльную дошку ў гонар беларускага нацыянальнага героя.
Між тым у Беларусі адбываецца адваротны працэс. Нядаўна перайменавалі вуліцу Каліноўскага ў Кобрыне, а прарасійскія актывісты ставяць пытанне, каб тое самае зрабілі ў сталіцы, хоць з імі не згодныя нават праўладныя камуністы.
У Кобрыне больш не будзе вуліцы Каліноўскага
У Чарнігаве паставілі памятную шыльду Кастусю Каліноўскаму. Вось як яна выглядае
Камуністы нечакана выступілі супраць перайменавання вуліцы Каліноўскага ў Мінску
Неанацыст Лушч збірае подпісы, каб перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Мінску ў вуліцу 17 Верасня