У сацсетках разышоўся непрыстойны мем пра новага віцэ-прэзідэнта Трампа

Заснаваны ён нібыта на мемуарах самога Джэймса Вэнса, у якіх той у дэталях прызнаецца, што ягоны першы сэкс быў з канапай.

30.07.2024 / 18:37

Адзін з мемаў пра патэнцыйнага віцэ-прэзідэнта ЗША Джэймса Дэвіда Вэнса, якога нядаўна абраў у сваю каманду Дональд Трамп. Крыніца: амерыканскі сегмент твітара (X)

У апошнія дні амерыканскія сацсеткі захліснуў непрыстойны мем пра патэнцыйнага віцэ-прэзідэнта ЗША Джэймса Дэвіда Вэнса, якога нядаўна абраў у сваю каманду Дональд Трамп. 

Сутнасць жарта ў тым, што Вэнс нібыта прызнаецца ў сваіх мемуарах ад 2016 года, што «страціў цнатлівасць падчас сэксу з дзіркай паміж дзвюма падушкамі канапы, у якую была засунутая латэксная пальчатка».

Акрамя таго, палітык у тых жа мемуарах нібыта прызнаецца, што ягонай любімай катэгорыяй у порна з'яўляюцца сцэны з дэльфінамі.

Аднак усё гэта хлусня, у сваіх мемуарах палітык нічога такога не пісаў. Фэйк быў апублікаваны невядомым карыстальнікам твітара (X) у дзень абрання Вэнса ў якасці кандыдата на ролю віцэ-прэзідэнта Дональда Трампа.

Аднак, нягледзячы на тое, што высветлілася, што гэта паклёп, мемы і відэа з ім на гэтую тэму было ўжо не спыніць.

Apparently JD Vance has a thing for couches….h/t @MeachamDr pic.twitter.com/66bAWebxVb https://t.co/cdUtp5n9AN

— Wu Tang is for the Children (@WUTangKids) July 23, 2024

Breaking: new anti-JD Vance sofa in development pic.twitter.com/bsagUKaufl

— The Bubbles Tickle My Tchaikovsky (@TheTchaikovsky) July 25, 2024

Сацсеткі выбухнулі пасля спрэчнага эпізоду на адкрыцці Алімпійскіх гульняў

У Трампа быў эфектыўны козыр супраць Байдэна. Цяпер ён можа вярнуцца бумерангам 

«Сімпсаны» яшчэ ў 2000 годзе прадказалі, што Камала Харыс стане прэзідэнтам?

Марк Рыхтэр