У жніўні пасля доўгага перапынку працягнецца суд над палітвязнем з Пружан

Брэсцкі абласны суд 5 жніўня адновіць разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Яўгена Пеляхатага. Яго абвінавачваюць па шэрагу дыфамацыйных і пратэсных артыкулаў. Працэс вядзе суддзя Кацярына Груда, піша «Вясна».

27.07.2024 / 15:43

У судовым раскладзе пазначана, што Пеляхаты з’яўляецца асобай, якая ўчыніла грамадска небяспечнае дзеянне, г. зн. у стане непрытомнасці або асобай, якае пакутуе на псіхічны разлад.

Яўгена Пеляхатага затрымалі на працы яшчэ 1 чэрвеня 2023 года. Падчас затрымання супраць Яўгена былі ўжытыя «спецыяльныя сродкі і фізічная сіла», а з працоўнага кабінета яго выводзілі ў кайданках і з мяшком на галаве. 

На другі дзень суд Ленінскага раёна Брэста абвінаваціў яго ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП РБ) і арыштаваў на 5 сутак. Пазней яго змясцілі ў СІЗА №6 Баранавіч, абвінаваціўшы ў напісанні некалькіх жорсткіх тэлеграм-каментароў пра Лукашэнку і сілавікоў.

Двух віцебскіх чыноўнікаў будуць судзіць адначасова за абразу Лукашэнкі і хабар

Гамельчука судзяць за «распальванне варожасці» і «абразу прадстаўніка ўлады»

У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»

Nashaniva.com