Былы плывец Яўген Цуркін трапіў у аварыю

Пра тое, што 33-гадовы экс-плывец зборнай Беларусі Яўген Цуркін трапіў у аварыю, паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку ягоны сябар, піша «Трыбуна».

27.07.2024 / 19:49

«Учора мой сябар Яўген Цуркін, чэмпіён Еўропы па плаванні, патрапіў у аварыю. Дзякуючы таму, што ён заўсёды займаецца спортам (моцнае цела) ён застаўся без сур'ёзных калецтваў (гнуткае цела). Але вялікія драпіны і раны ўсё ж ёсць», — напісаў сябар Цуркіна.

Падрабязнасці здарэння пакуль што не вядомыя.

Залаты медаль чэмпіяната Еўропы Яўген Цуркін заваяваў у 2014 годзе ў Берліне на дыстанцыі 50 м батэрфляем. Акрамя таго, ён мае бронзу чэмпіяната Еўропы 2012 года ў венгерскім Дэбрэцэне на той жа дыстанцыі, а таксама шмат медалёў з чэмпіянатаў свету і Еўропы на кароткай вадзе. Таксама Цуркін неаднаразовы чэмпіён і прызёр Універсіяд.

Акрамя ўсяго іншага, Яўген Цуркін — былы муж знакамітай плыўчыхі і грамадскай дзяячкі Аляксандры Герасімені, мае з ёй супольную дачку Сафію. У 2021 годзе ён падпісаў ліст беларускіх спартсменаў за сумленныя выбары і супраць гвалту.

Яшчэ адзін з запамінальных момантаў адкрыцця Алімпіяды: выкананне геніяльнай Imagine на ахопленым агнём раялі ВІДЭА

А вы ведаеце, што ў Мінску таксама прайшлі Алімпійскія гульні? І нават запалілі алімпійскі агонь

На цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў дыктар пераблытаў дзве Карэі. Запахла міжнародным скандалам

Nashaniva.com