Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі, у якую трапіў плывец Цуркін

33-гадовы плывец Яўген Цуркін, які сёння трапіў у аварыю, выклаў у сацсеткі відэа і расказаў некаторыя падрабязнасці, піша «Трыбуна».

27.07.2024 / 21:43

Фота з інстаграм-старонкі Яўгена Цуркіна

Як аказалася, экс-плывец, які цяпер жыве і працуе ў Варшаве, не справіўся з кіраваннем электрасамакатам. 26 ліпеня Цуркін ехаў на гэтым транспарце на трэніроўку і «не заўважыў кораб, які прыкрываў кабель». Вынік — «уваткнуўся ў асфальт галавой, як страус у пясок».

Цуркін атрымаў рассячэнне лоба, сурʼёзныя траўмы на носе і падбародку, правай руцэ, плячах і каленях. Але самае непрыемнае — трох пярэднiх зубоў «ужо няма, ###, паскакалі, як зайчыкі па полі».

У канцы відэа Цуркін пажадаў усім берагчы сябе і паабяцаў пазней расказаць, як аднавіўся.

Медыцынскія паслугі яму ўжо абышліся ў 510 злотых, гэта значыць у 130 долараў. Цуркін таксама прадэманстраваў падпісчыкам злашчасны кораб і знойдзены на месцы падзення зуб.

Да сёлетніх падзей экс-спартсмен не нагадваў пра сябе з мінулага года. У сакавіку 2023-га гучнай навіной стала заява ягонай жонкі, славутай плыўчыхі Аляксандры Герасімені, што яны з Цуркіным разводзяцца.

Былы плывец Яўген Цуркін трапіў у аварыю

«Ты нібы паміраеш і нараджаешся нанова». Плывец Яўген Цуркін расказаў пра бізнэс на бітых аўто і развод з Аляксандрай Герасіменяй

«Я дам рады». Герасіменя расказала, што разводзіцца з мужам

Nashaniva.com