У прарасійскага актывіста з Наваполацка забіраюць адну пляцоўку за другой

Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!» звярнуў увагу на праблемы, з якімі раз за разам сутыкаецца ў сваёй дзейнасці наваполацкі прарасійскі актывіст Аляксандр Лукашок.

27.07.2024 / 22:14

Аляксандр Лукашок уручае партыйны білет іншай вядомай прарасійскай актывістцы Эльвіры Мірсалімавай. Фота: сацыяльныя сеткі

У снежні мінулага года мясцовае падраздзяленне Міністэрства юстыцыі падало ў абласны суд заяву аб ліквідацыі Наваполацкага клуба шахмат і шашак. Яго старшынёй быў наваполацкі руска-імперскі актывіст, галоўны канструктар ТАА «Гідрапрэс» і старшыня ГА «Саюзны дзелавы клуб Авангард» Аляксандр Лукашок.

Арганізацыю афіцыйна ліквідавалі ў 2024 годзе. Але на гэтым прыгоды Лукашука не скончыліся. Аказалася, што яго шахматны клуб пад назвай «СССР» быў закрыты на серверы-лізе lichess.org.

«На момант ліквідацыі ў клуб уваходзілі 3600 гульцоў, у чарговым этапе бундэслігі ў нас 5-е месца, гучныя перамогі над тытулаванымі камандамі шахматыстаў бундэслігі, рэгулярныя кубкі і турніры гарадоў СССР і сяброў з самых розных краін, у тым ліку і з фармальна недружалюбных», — напісаў пра сваю страту сам Лукашок.

Заблакавалі клуб з-за рэкламы сталінізму і іншых сімпатый да практык СССР.

Прарасійская актывістка абурылася, што не можа апублікаваць фота з бел-чырвона-белым сцягам

Блогерка-ябацька лямантуе, што ёй пагражаюць чыноўнікі

Камуністы нечакана выступілі супраць перайменавання вуліцы Каліноўскага ў Мінску

Дракахруст патлумачыў, чаму ў Беларусі пачалі шчаміць прарасійскія сілы

Nashaniva.com