У першы дзень Алімпіяды на ёй выступілі чатыры беларусы. Поспехі пераменныя
У першы дзень пасля адкрыцця Алімпіяды на ёй пачалі выступаць чацвёра з сямнаццаці спартсменаў з Беларусі, якія маюць на гэтых Гульнях нейтральны статус. Яны прадстаўлялі тры віды спорту.
27.07.2024 / 23:41
Плывец Ілля Шымановіч
Весляры Яўген Залаты і Таццяна Клімовіч правялі папярэднія заезды ў акадэмічным веславанні.
Яўген Залаты перамог у сваім заездзе на дыстанцыі 2000 м у спаборніцтве лодак-адзіночак, паказаўшы час 6 хвілін 51,45 секунды. Гэта дазволіла яму прайсці ў чвэрцьфінал, які адбудзецца 30 ліпеня.
Таццяна Клімовіч у аналагічных спаборніцтвах сярод жанчын стала другой з вынікам 7:34.31, саступіўшы толькі спартсменцы з Літвы Вікторыі Сянкуце. Гэтага таксама хапіла для выхаду ў 1/4 фіналу, які таксама пройдзе 30 ліпеня.
Ілля Шымановіч у спаборніцтвах плыўцоў на дыстанцыі 100 м брасам у папярэднім заплыве заняў другое месца з вынікам у 59,25 секунды і выйшаў у паўфінал. Аднак на гэтым ягоныя поспехі і скончыліся: паказаных у паўфінале 59,45 секунды для выхаду ў фінал не хапіла.
Урэшце, раварыстка Ганна Церах у гонцы з раздзельным стартам на шашы заняла толькі 29-е месца з 35-ці ўдзельніц, паказаўшы вынік 44:57.20 на дыстанцыі ў 32,4 км. Алімпійскай чэмпіёнкай тут стала Грэйс Браўн з Аўстраліі.
Конніца Вольга Сафронава, якая выступае за Польшчу, на Алімпіяду зноў не трапіла
Сацсеткі выбухнулі пасля спрэчнага эпізоду на адкрыцці Алімпійскіх гульняў
Заваяваны першы залаты медаль Алімпіяды
А вы ведаеце, што ў Мінску таксама прайшлі Алімпійскія гульні? І нават запалілі алімпійскі агонь