У Курскай вобласці пасля атакі дронаў загарэлася нафтабаза

Нафтабаза загарэлася 28 ліпеня каля трох гадзін ночы ў Курскай вобласці пасля атакі БПЛА. Кіраўніцтва Курскай вобласці пацвердзіла атаку.

28.07.2024 / 08:08

Паводле канала ASTRA, атакаваная нафтабаза» ў вёсцы Палявая Курскага раёна. 

«Сёння ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі нафтабазу ў Курскім раёне. Загарэліся 3 рэзервуары з палівам. Ніхто з жыхароў і работнікаў прамысловага абʼекта не пацярпеў. У барацьбе з агнём задзейнічаны пажарныя каманды ў складзе 82 ратавальнікаў і 32 адзінкі спецтэхнікі. На цяперашні момант ліквідаваны пажар на адным рэзервуары. Тушэнне працягваецца», — напісаў часовы выканаўца абавязкаў губернатара Аляксей Смірноў. 

Мінабароны РФ заявіла толькі пра тое, што ў Курскай вобласці былі збітыя два БПЛА. 

Па звестках ASTRA, нафтабаза ў вёсцы Палявая ўжо гарэла пасля атакі дронаў 15 лютага 2024 года.

Nashaniva.com