«Чаго ламаешся, давай». На беларуску ў Варшаве ноччу напаў незнаёмец, але яна змагла абараніць сябе ВІДЭА

У пятніцу ўвечары, 26 ліпеня недалёка ад станцыі метро Marymont, беларуска, якая вярталася дадому пасля працы, сутыкнулася з агрэсіўным незнаёмцам. Хлопец спрабаваў з ёю пазнаёміцца, а потым пацалаваць. На шчасце, яна змагла абараніць сябе. Усё патрапіла на камеру відэаназірання, піша The Warsaw.

28.07.2024 / 11:18

Дзяўчына, якая жыве недалёка ад метро Marymont, заўважыла, як да яе набліжаецца мужчына, калі яна ішла па пустой вуліцы. Ён загаварыў з ёй на рускай мове. Дзяўчына заяўляе, што нападнік, мяркуючы па знешнасці, быў выхадцам з сярэдняй Азіі. 

Спачатку ён проста ішоў побач, потым пачаў гаварыць, што шукае вуліцу, але не ведае дакладнага адраса. На просьбу аб дапамозе дзяўчына адказала, што не можа дапамагчы без адраса. Аднак мужчына працягваў ісці побач і задаваць асабістыя пытанні — ці ёсць муж і чаму яна ходзіць адна так позна. 

@the.warsaw

В пятницу вечером, 26 июля, в районе Жолибож, недалеко от станции метро Marymont, наша подписчица, возвращавшаяся домой после работы, столкнулась с агрессивным незнакомцем. Парень пытался с ней познакомиться, а потом поцеловать. К счастью, она смогла защитить себя – всё попало на камеру видеонаблюдения.

♬ Devils - Veins Slowed Remix - Tokyo Tears

Калі дзяўчына падышла да свайго падʼезда і дастала ключы, каб увайсці ўнутр, агрэсар не спыніўся. Ён схапіў яе за завушніцу, спрабаваў задраць майку і пачаў прыставаць з непрыстойнымі каментарамі: «Чаго ламаешся, давай». Потым ён схапіў яе за валасы. 

Не разгубіўшыся, дзяўчына стукнула хлопца локцем, а затым развярнулася і стукнула яго кулаком. Нападнік спалохаўся і ўцёк. Дзяўчына не пацярпела, хаця падчас інцыдэнту ў яе выпалі навушнікі і пацярпела вуха. 

Дзяўчына заявіла, што пакуль не звярталася ў паліцыю.

Nashaniva.com