У Малі ў засадзе туарэгаў загінулі больш за 80 байцоў ПВК «Вагнер»

Камандзір з пазыўным «Русіч» пацвердзіў, што ў раёне горада Тынзаўатын (Малі) загінулі больш за 80 байцоў ПВК «Вагнер». 

28.07.2024 / 11:07

Крыніцы сцвярджаюць, што загінула ў тым ліку камандаванне «Вагнера». Ёсць і палонныя. Збіты верталёт Мі-24.

Партызаны-туарэгі распаўсюдзілі кадры бою з «Вагнерам» і малійскай арміяй у раёне Тынзаўатына.

Туарэгі ў сацсетках заявілі, што гатовыя перадаць палонных байцоў «Вагнера» Украіне ў «знак падтрымкі і салідарнасці».

Стала вядомая асоба блогера Grey Zone — галоўнага голаса вагнераўцаў, які загінуў у Малі

Калона вагнераўцаў трапіла ў засаду туарэгаў у Малі. Загінуў Z-блогер Grey Zone з 535 тысячамі падпісчыкаў

Nashaniva.com