Памёр былы палітвязень Генадзь Боршч

Пра смерць Генадзя Боршча паведамілі ў сацсетках яго сябры. Геннадзю было 65 гадоў.

28.07.2024 / 11:44

Паводле праваабаронцаў Генадзь Боршч быў асуджаны за пратэсты ў Мінску судом Цэнтральнага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Ён адбываў пакаранне ў выглядзе так званай хатняй хіміі. 

26 мая 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Развітанне адбудзецца ў панядзелак 29 ліпеня ў развітальнай зале крэматорыя. Дакладны час пакуль невядомы.

У Варшаве на працоўным месцы памёр палітычны эмігрант з Гомеля

У Маладзечанскім раёне ў чыстым полі насмерць збілі чалавека

Жудаснае ДТЗ у Крупскім раёне: жанчыну спачатку пераехаў грузавік, а затым легкавік

Nashaniva.com