У Мінску Cadillac уехаў у слуп — машына ўсмятку
Аварыя здарылася 28 ліпеня каля 11:40 на праспекце Машэрава ў Мінску.
28.07.2024 / 16:00
Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
66-гадовы кіроўца Cadillac не справіўся з кіраваннем і наехаў на BMW, а затым на асвятляльную мачту. Меркавана, мужчыну стала кепска за стырном.
Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Кіроўца Cadillac і яго пасажыр дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для абследавання, паведамляе мінская ДАІ.