«Адправіў мне шкуры кракадзіла». Маці загінулага ў Малі вагнераўскага блогера Grey Zone расказала пра сына

Маці загінулага ў Малі адміна тэлеграм-канала Grey Zone Мікіты Фядзяніна расказала пра апошнюю камандзіроўку сына.

28.07.2024 / 18:35

Мікіта Фядзянін. Фота: тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ»

Яе аповед апублікаваў тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ».

Маці расказала, што Мікіта Фядзянін нарадзіўся і жыў у Ліпецку, дзе скончыў ВНУ з чырвоным дыпломам. Потым з'ехаў у Маскву, дзе атрымаў другую вышэйшую адукацыю — юрыдычную. Некалькі гадоў ён вучыўся ў Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры прэзідэнце Расіі, але перад самай абаронай дыплома кінуў.

Замест гэтага ён падпісаў новы кантракт і адправіўся ў Афрыку ў студзені 2024 года.

Мікіта Фядзянін. Фота: тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ»

Мікіта прасіў прыляцець маці асобна ў Афрыку, каб перадаць ёй сумкі з трафеямі і пакупкамі, сярод якіх былі шкуры кракадзіла.

З Малі ён выязджаць не мог па ўмовах кантракту. Таксама ён перадаў у Маскву праз таварышаў па службе пару сумак з дзіковінкамі з Афрыкі.

Прыкладна тыдзень таму Мікіта папярэдзіў, што будзе без сувязі, нібыта ён з падраздзяленнем перадыслакуецца ў іншае месца. Магчыма, ён не хацеў казаць, што сыходзіць на баявое заданне.

Днямі ў складзе атрада «Вагнера» Мікіта Фядзянін загінуў падчас зладжанай туарэгамі засады ў Малі. Ягонае цела трапіла на відэа, якое распаўсюджваецца ў інтэрнэце. Асобу мужчыны раскрылі найміты ДШРГ «Русіч», якія прытрымліваюцца неанацысцкіх поглядаў.

Канал Grey Zone налічвае 560 тысяч падпісчыкаў.

Стала вядомая асоба вагнераўскага блогера Grey Zone з 550 тысячамі падпісчыкаў, які загінуў у Малі

Калона вагнераўцаў трапіла ў засаду туарэгаў у Малі

Nashaniva.com