«Бальзам на душу». Мінская топ-чыноўніца ў захапленні, што Пуцін пахваліў Мінск
Першая намесніца старшыны Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч расказала, за што Уладзімір Пуцін пахваліў Мінск, калі быў тут.
28.07.2024 / 20:00
Першая намесніца старшыны Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч. Скрын відэа СТБ
«Тэзіс Пуціна, калі ён да нас прыязджаў?» — спытаў у чыноўніцы гендырэктар СТБ Аляксандр Асенка падчас сваёй кулінарнай перадачы.
«Чыста», — адказала Лазарэвіч.
«Што чысты горад?»
«Так, мы проста наогул… Вой, бальзам на душу. Я сваім калегам, якія адказваюць за ЖКГ, прама пазваніла: ну вось, хвіліна славы ў вас ёсць, ганарыцеся ёю, але не расслабляйцеся, хутка ў палі, хутка на прыборку тэрыторыі».
Чыноўніца дадала, што мэр Мінска патрабавальны ў пытаннях добраўпарадкавання.