У дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры на Брэстчыне гуляе вірус

У дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры «Сасновы Бор»» (Брэсцкая вобласць) ходзіць наравірусная інфекцыя. Яе выявілі ў 7 дзяцей і 4 работнікаў харчаблока, паведамляе Мінздароўя.

28.07.2024 / 21:43

Дзяцей змясцілі ў ізалятар пад назіранне лекара. Але стан іх задавальняючы.

Што тычыцца работнікаў харчаблока, то спецыялістаў, у якіх выявілі наравірус, адхілілі ад працы.

«Усе работнікі забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, узмоцнены дэзрэжым, кантроль забяспечаны за персаналам з боку дзяжурнага персаналу і спецыялістаў санэпідемслужбы», — адзначае міністэрства.

Nashaniva.com