Перадвыбарчы штаб Мадуры заявіў пра яго перамогу на прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле

Галоўным канкурэнтам Мадуры на выбарах стаў Эдмунда Гансалес Уруціа з аб'яднанай Дэмакратычнай унітарнай платформы.

29.07.2024 / 06:13

Фота: Jesus Vargas

Кандыдат у прэзідэнты Венесуэлы Нікалас Мадура перамог на выбарах, паведаміў кіраўнік перадвыбарчага штаба Мадура Хорхе Радрыгес, паведамляе Venezuela news.

«Гэта была перамога для ўсіх. Гэта была перамога, якая дапаможа нам пабудаваць будучыню», — заявіў Радрыгес, адзначыўшы, што неабходна дачакацца афіцыйных падлікаў Нацыянальнай выбарчай рады CNE з «павагі да законаў краіны».

Са слоў генерала Уладзіміра Падрына Лопеса, выбары прайшлі мірна і заявіў, што» паўстанцкі шлях гвалту быў пакінуты«, а венесуэльскі народ»адкрывае свае абдымкі для новага этапу».

«Мы ўпэўненыя, што зможам гарантаваць народу Венесуэлы мір, за які ён сёння выказаўся», — заявіў Падрына Лопес.

Прэзідэнцкія выбары ў Венесуэле прайшлі 28 ліпеня. Афіцыйна зарэгістравацца на іх змаглі дзесяць кандыдатаў, уключаючы кіруючага з 2013 года прэзідэнта Мадура, які прадстаўляе Адзіную сацыялістычную партыю Венесуэлы (PSUV).

Галоўным канкурэнтам Мадуры на выбарах стаў Эдмунда Гансалес Уруціа з Дэмакратычнай унітарнай платформы.Паводле апытання незалежнай кампаніі ORC Consultores (афіляваная з венесуэльскай апазіцыяй), яго шанцы на перамогу былі вельмі высокія: 59,6% галасоў, у той час як Мадура — каля 12,5%.

Перадвыбарчая кампанія ў Венесуэле суправаджалася серыяй арыштаў. У тым ліку ў сакавіку і за некалькі дзён да завяршэння рэгістрацыі кандыдатаў венесуэльскія ўлады затрымалі членаў каманды апазіцыі, абвінаваціўшы іх у змове супраць урада.

Мадура кіруе Венесуэлай з 2013 года пасля смерці Уга Чавеса, у 2018-м апазіцыя не прызнала вынікаў выбараў у тым годзе, назваўшы прэзідэнтам Хуана Гуайдо.

Nashaniva.com