Кім Чэн Ын прыляцеў на верталёце ў затопленыя раёны і асабіста выратаваў людзей ФОТЫ

«Выратаваныя жыхары, нечакана сустрэўшыся з таварышам Кім Чэн Ынам, які чакаў іх у аэрапорце, дзе дзьме моцны вецер з дажджом, былі расчулены да слёз ад бясконцага хвалявання і падзякі, горача радаваліся».

29.07.2024 / 07:22

Кім Чэн Ын прыляцеў на верталёце і выратаваў людзей ад патопу:

«Таварыш Кім Чэн Ын асабіста кіраваў працай па выратаванні жыхароў раёнаў, якія пацярпелі ад магутнай залевы. Узровень вады ракі Амнок значна перавысіў небяспечную планку. У выніку стварыўся сур'ёзны крызіс — больш за 5000 жыхароў некалькіх астравоў ізаляваныя ў багатых на рызыку падтаплення раёнах.

«Таварыш Кім Чэн Ын прыехаў па падтопленай небяспечнай дарозе на авіябазу. Ён асабіста кіраваў выратавальнай працай. Выратаваныя жыхары, нечакана сустрэўшыся з таварышам Кім Чэн Ынам, які чакаў іх у аэрапорце, дзе дзьме моцны вецер з дажджом, былі расчулены да слёз ад бясконцага хвалявання і падзякі, горача радаваліся», — паведамляе Паўночнакарэйскае тэлеграфнае інфармацыйнае агенцтва.

«Лайдакі і прыстасаванцы вядучых кіруючых работнікаў дасягнулі вельмі сур'ёзнай мяжы, — адзначыў таварыш Кім Чэн Ын. — Яны, лічачы бедствы неадольнай стыхійнай з'явай, ад паражэнства не бяруцца ўпэўнена за прадухіленне стыхійных бедстваў, а працуюць на авось, толькі гледзячы на ​​неба»

Ратавальнікі папярэдзілі пра складаныя ўмовы надвор'я ад самае раніцы. Чакаюцца моцныя дажджы

Фоты: Паўночнакарэйскае тэлеграфнае інфармацыйнае агенцтва