У Беларусі забаранілі «Умку»
Прадукцыя не адпавядае рэгламентам і небяспечная для дзяцей.
29.07.2024 / 13:37
Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі кнігу «Рускія народныя казкі» гандлёвай маркі «Умка».
У гэтай кнізе, якая прызначана для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, не былі выкананыя патрабаванні бяспекі — напрыклад, прабелы ў два разы менш за патрэбныя.
Аналагічныя парушэнні знайшлі ў кнігах расійскіх вытворцаў «Чытаем па складах» і «Дванаццаць месяцаў».
Акрамя таго, Дзяржстандарт забараніў кітайскія цацкі «Пірамідка», «Кубікі», «Развівайка» і «Лабірынт».