Даляр сёння падаражэў амаль на дзве капейкі

Еўра таксама прыкметна вырас.

29.07.2024 / 13:13

На таргах у Мінску 29 ліпеня даляр падаражэў на 1,9 капейкі да 3,1391.

Еўра вырас на 2,79 да 3,3856.

Расійскі рубель знізіўся на 0,78 капейкі да 3,5993 за 100 адзінак.

Юань на 0,31 капейкі да 4,3113 за 10 адзінак.

У пачатку года даляр каштаваў 3,1775 рубля, максімум быў на таргах 17 красавіка — 3,2809, мінімум на таргах 25 ліпеня — 3,1102.

Nashaniva.com