Пасажырскі цягнік сышоў з рэек у Валгаградскай вобласці

Цягнік пратараніў КАМАЗ, што выехаў на пераезд.

29.07.2024 / 13:23

Пасажырскія вагоны цягніка Казань — Адлер сышлі з рэек у Валгаградскай вобласці Расіі.

Як піша V1, КАМАЗ, магчыма, аказаўся на пераездзе і ў яго ўрэзаўся цягнік.

Перакуліліся, па розных ацэнках, ад шасці да дзесяці вагонаў з пасажырамі.

Паведамляецца са спасылкай на ратавальнікаў пра 100 пацярпелых. У цягніку знаходзілася 800 пасажыраў.

Nashaniva.com