У Беларусі перастаў працаваць адзін з сэрвісаў для бескантактных плацяжоў

Сэрвіс для плацяжоў смарт-гадзіннікам перастаў працаваць з Беларуссю па рашэнні ўладальнікаў.

29.07.2024 / 14:52

Ілюстрацыйнае фота: Wikimedia Commons

Сэрвіс для бескантактавых плацяжоў гадзіннікамі Fitbit Pay перастаў працаваць у Беларусі.

Сэрвіс у Беларусі падтрымлівалі Беларусбанк, МТБанк і Прыёрбанк. Сістэмай маглі карыстацца ўладальнікі смарт-гадзіннікаў або фітнэс-трэкераў Fitbit.

Беларусбанк і МТБанк паведамілі аб спыненні працы Fitbit Pay з 29 ліпеня. У спісе сэрвісаў, даступных кліентам Прыёрбанка, яго таксама няма.

У банках паведамілі, што рашэнне аб адключэнні сэрвісу ў Беларусі прыняла кампанія-ўладальнік. 

Fitbit — амерыканская карпарацыя, якая спецыялізуецца на вытворчасці прылад для фітнэсу і здароўя.

Nashaniva.com