Правакацыя і спроба распаліць варожасць — Ціханоўская пракаментавала інцыдэнт у краме Kropka ў цэнтры Вільні

Лідар беларускіх дэмакратычных сіл заявіла, што шакаваная нападам на краму.

29.07.2024 / 14:42

Фота: Новая газета Балтыя

Святлана Ціханоўская назвала правакацыяй рэжыму і спробай распаліць міжнацыянальную варожасць тое, што адбылося ў беларускай краме Kropka ў Вільні.

Лідар беларускіх дэмакратычных сіл заявіла, што шакаваная нападам на краму.

«Лічу, што гэта чарговая правакацыя рэжыму, каб пасварыць беларусаў і літоўцаў, сфармаваць варожае стаўленне да беларусаў у Літве, а таксама пасеяць пачуццё страху сярод беларускай супольнасці. Гэта нагадвае серыю правакацыйных графіці, якія з'явіліся ў Вільні раней, калі рэжым распальваў тэму так званага»літвінізму». Важны не толькі сам факт нападу, але і мэтанакіраваная спроба распаліць міжнацыянальную варожасць», — паведамілі Reform.навіны ў офісе Ціханоўскай.

Офіс Ціханоўскай знаходзіцца на сувязі з літоўскімі ўладамі і накіраваў афіцыйны запыт.

«І я спадзяюся, што літоўскія ўлады дадуць гэтаму максімальна строгую ацэнку, а вінаватыя будуць пакараныя. Мы ўжо на сувязі з уладамі, накіравалі афіцыйны запыт, паліцыя шукае выканаўцу. Я ўдзячная, што Літва надае вялікую ўвагу бяспецы беларусаў, якія пераехалі ў Літву па палітычных прычынах.

Беларусам і літоўцам неабходна разам спыніць правакатараў», — заявіла Ціханоўская.

Нагадаем, у ноч на 28 ліпеня невядомыя напалі на краму Kropka, адкрытую ў Вільні экс-палітвязнем Дзмітрыем Фурманавым і яго жонкай Вольгай. У краме разбілі акно, а на сцяне напісалі па-літоўску «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні».

На беларускай краме Kropka ў Вільні па-літоўску напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні»

Уласнік пашкоджанай крамы Kropka ў Вільні: Па відэа бачна, як чалавек фоткае надпіс

Былы палітвязень з жонкай адкрылі краму сувеніраў — як ідзе справа?

Nashaniva.com