Самалёт «Белавія» не даляцеў да Грузіі з-за адмовы рухавіка

Пілоты запыталі тэрміновую пасадку ў Астрахані.

29.07.2024 / 15:06

Ілюстратыўнае фота

Самалёт «Белавія», які рухаўся рэйсам з Мінска ў Кутаісі, не даляцеў да Грузіі з-за адмовы рухавіка.

Экіпаж борта Embraer E195LR у 1:26 па Мінску паведаміў дыспетчару аб адмове аднаго з рухавікоў і запытаў зніжэнне.

Пілоты прынялі рашэнне аб пасадцы на аэрадроме ў Астрахані, паведамляе канал Aviaincident.

Самалёт паспяхова прызямліўся ў 2:02 па Мінску. За пасажырамі самалёта, які зламаўся, у Астрахань вылецеў падменны борт (EW-514PO), ён мусіць прыбыць туды каля 14:00.

Рэйс Мінск — Кутаісі не даляцеў да Грузіі

Nashaniva.com