Суд у Маскве завочна арыштаваў беларускага добраахвотніка, узятага ў палон два гады таму
Разам з ім арыштаваны яшчэ адзін добраахвотнік.
29.07.2024 / 15:04
Ян Дзюрбейка. Фота: сацсеткі
Басманны раённы суд Масквы завочна арыштаваў узятага ў палон у чэрвені 2022 года байца палка Кастуся Каліноўскага Яна Дзюрбейку («Тромблі»), стала вядома «Медыязоне».
У той жа дзень быў завочна арыштаваны Аляксандр Думбляўскас («Тунгус»). Іх абвінавачваюць па артыкуле аб наёмніцтве (частка 3 артыкула 359 КК РФ).
Дзюрбейка трапіў у палон падчас бою ў Лісічанску 26 чэрвеня 2022 года. Разам з ім у палоне аказаўся Сяргей Дзёгцеў.
Дзе яны ўтрымліваюцца і што з імі цяпер, невядома.
Аляксандра Думбляўскаса ў 2021 годзе эвакуявалі з Беларусі пасля 11 месяцаў у СІЗА. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ён далучыўся да палка Каліноўскага.
Хто ён — палонны каліновец Ян Дзюрбейка?