Душ за 10 рублёў, шалёная чарга аўто і хіты расійскіх поп-зорак: як сёлета прайшоў фестываль Viva Braslav

На выходных адгрымеў адзін з самых маштабных музычных фестываляў Беларусі — Viva Braslav. Паглядзелі, як там адпачывалі беларусы і колькі за гэта плацілі.

29.07.2024 / 15:40

Фота: інстаграм @vivabraslav.real

@nashaniva На «Віва Браслаў» арыштавалі чатырох грамадзян Латвіі #беларусь #браслов #браслаў #vivabraslav #viva #мёры #миоры #друя #шарковщина #глыбокое #поставы #полоцк #бегомль #минск #гродно #отдых #кемпинг #друзья #сябры #нашаніва ♬ Dreaming to Fly - Andrea Vanzo

У лютым стандартны квіток на 2 дні фестывалю каштаваў каля 100 рублёў, бліжэй да мерапрыемства — каля 140 рублёў. За VIP-квіткі на старце людзі плацілі па 345 рублёў (у выніку VIP-гасцей пускалі на танцпляцоўку вышынёй 3 метры каля галоўнай сцэны, а таксама ў асобныя лаўндж-зону, бар, фуд-корт).

@vratio.sam.se5 #vivabraslav #2024 ♬ оригинальный звук - Мужская обувь Минск

Аўтамабільныя чэргі на фестываль па даўжыні толькі крыху саступалі чэргам на беларускай мяжы. Адна блогерка зняла чаргу, якая пачыналася ў аграгарадку Казяны (ён знаходзіцца за 61 кіламетр ад Браслава). 

Фота: інстаграм @vivabraslav.real

На Viva Braslav прадугледзелі дзве стаянкі — для звычайных аўтамабіляў і для аўтадамоў. Месцы трэба было набываць загадзя. Звычайная стаянка на 4 дні абыходзілася ў 52,95 рубля, стаянка для аўтадома на той жа тэрмін — у 179,95 рубля.

Хто не паспеў набыць месца на стаянцы, дамаўляліся з мясцовымі жыхарамі. Адзін з блогераў распавёў у тыктоку, што яму пашчасціла паставіць машыну і палатку ў цэнтры горада ўсяго за 30 рублёў на суткі — на агародзе ў прадпрымальнай бабулі.

 

@diana_engineer #vivabraslav #вивабраслав2024#очередь#погранцы#погранзона#беларусь#беларусьсейчас#браслав ♬ оригинальный звук - Диана

Сапраўды для мясцовых жыхароў маштабны фестываль — добрая магчымасць падзарабіць. Бо далёка не ўсе наведвальнікі гатовыя жыць у намётавым лагеры. Хапае людзей, якія хочуць начаваць з камфортам у ложку і мець выгоды ў доме, а не недзе на вуліцы.

Таму шмат хто ў Браславе на некалькі дзён пакідае ўласны дом, каб здаць яго на фестывальныя дні прыезджым за даволі прыстойную суму.

Дасведчаныя тусоўшчыкі распавядаюць, што шукаць жыллё пачынаюць амаль за паўгода да фестывалю. Але ў выніку не ўсе застаюцца задаволенымі суадносінамі цана-якасць.

Блогерка Алена Цубер паскардзілася ў тыктоку, што атрымала «жудасныя ўмовы за немаленькія грошы». Шчыра кажучы, дом, які арандавала жанчына, выглядае прыстойна — рамонт, канешне, не самы шыкоўны, але нельга сказаць, што пакоі ці мэбля ў жудасным стане. Бачна, што перад здачай усё прыбралі. Але Алене не спадабалася тое, што ў доме шмат асабістых рэчаў гаспадароў.

— Тое, што мяне раздражняе — тут пахне старой-старой бабуляй. Гэта проста звычайная жылая хата. Проста як у маёй бабулі. Фоты стаяць (унукі, дзеці, вяселлі), іконы, акуляры… Проста чыста. І на тым дзякуй. Ногі да падлогі не прыліпаюць, не агідна.

Алена ўдакладніла, што за тры дні за арэнду дома яны заплацілі 300 даляраў. Яна лічыць, што гэта зашмат за такія ўмовы. У каментарыях жанчыне напісалі, што ёй яшчэ вельмі пашанцавала, бо некаму давялося здымаць «рэальна халупу».

«Пару гадоў таму знялі ў Браславе такі ж жылы дом з асабістымі рэчамі гаспадароў, а самі яны пераехалі ў хлеў. Там стагнаў пажылы мужчына, прасіўся ў хату… Было жудасна некамфортна. Ужо лепш у намёце», — напісала адна з каментатарак.

Але шмат хто і пакрыўдзіўся на тое, што сталічныя з такой непавагай ставяцца да простага быту людзей з рэгіёнаў.

 

@tsuber_elena

Как бы вы отнеслись ?

♬ оригинальный звук - Елена Цубер

Для гасцей, якія цэняць камфорт, арганізатары фестывалю стварылі так званы глэмпінг (ужо не ўпершыню). У глэмпінгу замест звычайных намётаў былі ўсталяваныя шатры з тэнтавай тканіны на драўлянай падлозе. Кожны шацёр быў разлічаны на чатырох чалавек. Там знаходзіліся нармальныя ложкі з матрацамі і камплектамі для сну, невялікі халадзільнік з міні-барам, крэслы.

Каб прыняць душ, трэба было ісці ў спецыяльную зону. Сёлета за тое, каб памыцца ў душы на Viva Braslav, трэба было заплаціць 10 рублёў.

Арэнда аднаго шатра на 4 дні каштавала 2490 рублёў (за 4 чалавек), квіткі на сам фестываль трэба было купляць асобна. Нягледзячы на даволі высокі кошт, усе шатры ў глэмпінгу раскупілі яшчэ за месяц да пачатку фестывалю.

 

View this post on Instagram

A post shared by Viva Braslav (@vivabraslav.real)

Сярод хэдлайнераў опэн-эіру сёлета былі Kristine Si, Niletto, Nkeeei, Uuniqe, Artem Shilovets, Xolidayboy, Клава Кока, Лёша Свік, МакSім і Алег Маямі.

@vivabraslav

♬ оригинальный звук - Viva Braslav

@yurevna_16 VIVA BRASLAV 2024 @Иван Ржевский #хочуврек #рекомендации #хочувтоп #фестиваль #холидейбой #пожары #разнос #реки #вивабраслав2024 ♬ оригинальный звук - yurevna_16

@ne_yaponka #вивабраслав #нкей #вивабраслав2024 #vivabraslav #nkeeei @nkeeei ♬ оригинальный звук - Анастэйша

@pasha_vnuchko Viva braslav Малиновый свет Лёша Свик #minsk #vivabraslav #2024 #vivabraslav2024 #малиновый #свет #концерт #браслав #вивабраслов #фестиваль #рек #рекомендации #топ ♬ оригинальный звук - pasha_vnuchko

@kris_goncharevich #клавакока#вивабраслав#vivabraslav2024 #нетпарнянетпроблем ♬ оригинальный звук - K R I S T I N A

@_milenalabuts_ @NILETTO #niletto #fyp #fypシ゚viral #вивабраслав #vivabraslav2024 #браслав ♬ оригинальный звук - Миленка

@prots_ma #вивабраслав #максим ♬ оригинальный звук - Protsukovich

Наведвальнікам прапаноўвалі розныя варыянты актыўнасцей: спаборніцтвы па пляжным валейболе, стрытболе, міні-гольфе, забегі, катанне на сап-сёрфах. Можна было і падняцца на паветраным шары (кошт забавы — 70 рублёў з чалавека).

На адным з пляжаў праводзілі цырымоніі Fast Marriage (хуткіх шлюбаў) для закаханых.

 

@vivabraslav

Это было очень моооощно! Только так можно описать второй день Viva Braslav 2024 Вайб не отпускает

♬ оригинальный звук - Viva Braslav

Традыцыйна на Viva Braslav праходзіць і конкурс прыгажосці, на якім выбіраюць так званую музу фестывалю. Пятнаццаць дзяўчат-фіналістак вызначаюць на папярэднім кастынгу ў Мінску.

Сёлета карону атрымала Аліна Севярнюк. Дзяўчыне ўрачыста падарылі сертыфікат на 2000 рублёў.

 

View this post on Instagram

A post shared by Miss Viva Braslav 2024 (@missvivabraslav)

Крыху пра цэны на фудкортах фестывалю. Паўлітра піва прадавалі за 8 рублёў, 300 грамаў морсу — за 5 рублёў. Порцыю мясной салянкі або плову можна было купіць за 8 рублёў, грэчкі з мясам — за 7 рублёў, столькі ж каштавалі суп з квашанай капусты, курыны суп або халаднік — 6 рублёў.

За шаўрму прасілі 12 рублёў, за тры дранікі — 7 рублёў, бліны з вяндлінай і сырам таксама каштавалі па 7 рублёў, бульба фры — 5 рублёў.

Чэргі ў прыбіральні (як заўсёды на такіх вялікіх мерапрыемствах) уражвалі, але людзі не гублялі надзею і спявалі несмяротны хіт гурта «Жукі» «Батарэйка».

 

@yulianazhuck Viva Браслав , очередь в туалет #vivabraslav ♬ оригинальный звук - Юлиана Лазовик

Viva Braslav адгрымеў — і наведвальнікі ўжо пачалі дзяліцца ў сацсетках лайфхакамі, як выратаваць пасля фестывалю любімыя брэндавыя красоўкі.

NaviBand запісаў новы альбом і просіць беларусаў падтрымаць яго выпуск

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА

Расійскі сэрвіс не размясціў беларускамоўную песню — палічыў, што трэк прапагандуе нацыяналізм ці гвалт

Ганна Стафановіч