Актывіста з Наваполацка завочна асудзілі на вялікі тэрмін і штраф

Віцебскі абласны суд прысудзіў 7 гадоў зняволення актывісту з Наваполацка Андрэю Зуеву. Таксама ён пакараны штрафам у 8000 рублёў, піша «Радыё Свабода».

29.07.2024 / 15:59

Андрэй Зуеў

Судзілі Андрэя Зуева завочна. Мужчыну прызналі вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў «стварэнні экстрэмісцкай арганізацыі» і «распальванні сацыяльнай варажнечы».

«Ніяк не стаўлюся да гэтага прысуду, не лічу яго законным, бо сапраўдных суддзяў у Беларусі няма, а гэтыя, якіх прызначылі, прысмакталіся да народа і п’юць з яго апошнюю кроў», — пракаментаваў прысуд Андрэй Зуеў.

Пра вырак ён дазнаўся ад знаёмых і абскарджваць яго не збіраецца.

Андрэю Зуеву 45 гадоў, у Наваполацку ён працаваў на СП «Марк Фармэль», быў дзеячам «Народнай Грамады» Мікалая Статкевіча. У 2020 годзе адбываў адміністрацыйны арышт, пасля чаго з'ехаў з Беларусі разам з сям’ёй.

Прызначылі дату суда над Уладзімірам Хільмановічам

Завочна будуць судзіць Антона Матольку — яму закідаюць 17 артыкулаў, у тым ліку здраду дзяржаве

Актывісту Юрыю Шчучко завочна далі пяць гадоў

Nashaniva.com