У Маладзечне пройдзе чэмпіянат свету па рускай народнай гульні
Беларускі горад будзе прымаць турнір па гэтым незвычайным відзе спорту не ўпершыню.
29.07.2024 / 17:28
Фота: тэлеграм-канал «Минская область. О главном»
У Маладзечне пройдзе чэмпіянат свету па гарадках, якія называюць рускай народнай гульнёй.
Назва ў турніру, праўда, занадта гучная для колькасці ўдзельнікаў — анансуюць 17 краін-удзельніц і тры дысцыпліны, піша «Минская область. О главном».
Чэмпіянат пройдзе з 1 па 8 жніўня. Маладзечна прымае турнір па гарадковым спорце не ўпершыню: аналагічны чэмпіянат прайшоў у горадзе ў 2009 годзе.
З тых часоў інфраструктуру абнавілі: каля Лядовага палаца пабудавалі цэлы гарадковы стадыён.
Сутнасць гарадкоў — выбіваць бітай розныя фігуры з рознай адлегласці. У падобныя гульні гуляюць у скандынаўскіх краінах і краінах Балтыі.
Фота з мультфільма «Ну, пачакай!»
Сёння зборная Беларусі бярэ старт у досыць экзатычным для нашых краёў відзе спорту
Маладая беларуска здымае папулярныя тыктокі, у якіх імітуе размовы вясковых бабуль
У праграму расійскіх школьнікаў увядуць лапту