Без электразабеспячэння засталіся 62 населеныя пункты Гомельскай вобласці

28 ліпеня без электразабеспячэння засталіся 62 населеныя пункты Гомельскай вобласці, паведамляе прэс-служба аблвыканкама. Больш за ўсё пашкоджанняў зафіксавана ў Петрыкаўскім, Мазырскім, Рэчыцкім і Светлагорскім раёнах.

29.07.2024 / 17:18

Адзначаецца, што падача электрычнасці аператыўна аднаўляецца. У рэгіёне цяпер працуюць 74 аварыйныя брыгады, у іх распараджэнні — 101 адзінка спецыялізаванай тэхнікі.

Спецыялісты заклікаюць жыхароў быць асцярожнымі і не набліжацца да абарваных правадоў ЛЭП бліжэй за 8 метраў.

Электразабеспячэнне было парушана моцнымі парывамі ветру, якія дасягаюць 27 м/с.

Бяда не ходзіць адна. Сёння чакаецца наймацнейшая магнітная бура

Ратавальнікі папярэдзілі пра складаныя ўмовы надвор'я ад самае раніцы. Чакаюцца моцныя дажджы

Ці можна карыстацца тэлефонам у навальніцу? Расказвае навуковец

Моцны вецер пазрываў у Навагрудскім раёне дахі

Nashaniva.com