У Польшчы банда грамадзян Украіны рабавала аўтамабілі беларусаў і ўкраінцаў

Трое грамадзян Украіны са снежня 2021 па люты 2024 года здзяйснялі крадзяжы з аўтамабіляў у Падкарпацкім і Люблінскім ваяводствах Польшчы, піша Most.

29.07.2024 / 17:57

Фота: kurierlubelski.pl

Злачынствы мелі аднолькавы почырк: каб залезці ў машыну зламыснікі выкарыстоўвалі электронныя прылады, якія разблакавалі замкі аўтамабіляў, паведамляе Kurjer Lubelski.

Агульная шкода ад дзеянняў злачынцаў ацэньваецца ў суму як мінімум 150 000 злотых (каля 38 тысяч даляраў). Пацярпелымі ад дзеянняў групы былі грамадзяне Беларусі і Украіны.

36– і і 51-гадовага грамадзян Украіны затрымалі на прапускным пункце ў населеным пункце Медыца, калі яны спрабавалі выехаць ва Украіну. Яшчэ аднаго, 44-гадовага зламысніка затрымалі ў горадзе Жэшаў.

Усе трое змешчаныя пад арышт. Расследаванне працягваецца.

У Італіі затрымалі беларусаў, якіх падазраюць у перабіўцы ўкрадзеных аўто

Прысуджаны да 25 гадоў калоніі за канібалізм валгаградзец з'ехаў на вайну з Украінай

Беларусы ўвайшлі ў топ кіберзлачыннасці свету

Nashaniva.com