Пуцін распарадзіўся падпісаць дамову аб аб'яднаным энергарынку Беларусі і Расіі

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін распарадзіўся падпісаць дамову аб стварэнні адзінага энергетычнага рынку саюзнай дзяржавы. Дакумент быў апублікаваны 29 ліпеня на афіцыйным партале прававых актаў Расіі.

29.07.2024 / 18:37

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Dmitry Lovetsky / AP

У распараджэнні Пуціна гаворыцца пра «мэтазгоднасць» падпісання на найвышэйшым узроўні дамовы аб адзіным энергетычным рынку Расіі і Беларусі.

У ходзе перамоў Мінэнерга РФ па ўзгадненні з МЗС краіны могуць уносіць у праект пагаднення «змены, якія не маюць прынцыповага характару».

20 ліпеня расійскі ўрад ухваліў праект пагаднення аб адзіным энергетычным рынку Расіі і Беларусі, прадстаўлены Мінэнерга. Дакумент таксама быў «папярэдне прапрацаваны з беларускім бокам».

«Гэта жывая матэрыя». Беларусь патрабуе змяніць формулу цаны на расійскую нафту

Самы загадкавы візіт. Лукашэнка не праясніў, пра што дамаўляўся з Пуціным на Валааме

Што расказаць пра сустрэчу Лукашэнкі з Пуціным на Валааме, не ведае і прапаганда

Не дамовіліся? Такой закрытай сустрэчы паміж Пуціным і Лукашэнкам яшчэ не было 

Nashaniva.com