Ад новага разгулу непагадзі ў Беларусі пацярпелі два чалавекі — МНС

Два чалавекі пацярпелі ў Беларусі ў выніку ўзмацнення ветру ў панядзелак, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

29.07.2024 / 19:45

Скрыншот з відэа

«Дызель-генератары МНС накіраваныя на два аб'екты сельскай гаспадаркі для забеспячэння іх электраэнергіяй. Паводле аператыўных звестак, пашкоджаныя пяць аўтамабіляў, пяць жылых дамоў і школа. Пацярпелі два чалавекі», — адзначылі ў міністэрстве.

У МНС удакладнілі, што ў Бабруйску дрэвам, якое ўпала ад парыву ветру, была траўмаваная пажылая жанчына, яна шпіталізаваная.

Раней таксама паведамлялася, што пад аграгарадком Ярэмічы Карэліцкага раёна галінай дрэва прыціснула лесніка. Мужчыну шпіталізавалі.

Цяпер падраздзяленні МНС працягваюць аказваць дапамогу ў ліквідацыі наступстваў непагадзі. Па звестках ведамства, за апошні час ратавальнікі 154 разы выязджалі на раскрыжоўванне дрэў.

Пад Кобрынам моцным ветрам паваліла ваданапорную вежу

Непагадзь дакацілася да сталіцы ФОТА

У Беларусі з-за ўрагану загінулі сем чалавек

Nashaniva.com