У Англіі мужчына з нажом напаў на наведвальнікаў дзіцячага клуба

Узброены нажом мужчына напаў на наведвальнікаў дзіцячага клуба Hope of Hart у горадзе Саўпорт на паўночным захадзе Англіі, паведамляе BBC News. Паводле даных службы хуткай дапамогі, раненні атрымалі як мінімум восем чалавек.

29.07.2024 / 20:09

Фота: Christopher Furlong/Getty Images

Сярод пацярпелых ёсць дзеці, паведамляе выданне Eye on Southport са спасылкай на паліцыю. Паводле непацверджанай інфармацыі, падчас нападу адно дзіця загінула.

Паліцыя затрымала мужчыну, які падазраецца ў нападзе. Яго даставілі ў паліцэйскі ўчастак.

Недалёка ад месца здарэння праходзіла мерапрыемства па танцах і ёзе для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Інцыдэнт нібыта адбыўся на ўроку танцавальнай ёгі. 

«Чаго ламаешся, давай». На беларуску ў Варшаве ноччу напаў незнаёмец, але яна змагла абараніць сябе ВІДЭА

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці інцыдэнту ў лесе ў Варшаве: педафіліі не было, затое быў разбой

Забойца польскага салдата на мяжы ўстаноўлены. Ён усё яшчэ ў Беларусі

Nashaniva.com