Беларускі мастак раскапаў магілу ван Гога
Беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч выклаў відэа свайго новага перформансу.
30.07.2024 / 00:08
Фота: скрыншот з відэа акцыі
Мастак зладзіў яго ў французскім гарадку Авер-сюр-Уаз. Менавіта там на могілках пахаваны Вінсэнт ван Гог — аўтар «Зорнай ночы», «Сланечнікаў» і іншых геніяльных карцін.
Кузьміч прыйшоў на могілкі ў белых кашулі і штанах, з пабеленым тварам і рыдлёўкай у руках, а перад пачаткам акцыі празвінеў ягоны будзільнік. Аляксей абвясціў нешматлікім наведвальнікам могілак, што не можа жыць у свеце, дзе скончыліся мастакі, але цяпер «усё зменіцца», і ў свет вернецца мастак.
Далей Кузьміч звярнуўся да магілы і некалькі разоў заклікаў ван Гога ўстаць, а таксама пачаў раскопваць магілу. Далёка прасунуцца ён не здолеў. Мастака спынілі людзі ў форме — напэўна, ахова ці паліцыя.
Мастак Аляксей Кузьміч зноў вярнуўся ў Беларусь і зноў выслізнуў ад сілавікоў
Мастак Кузьміч расказаў, навошта зноў вяртаўся ў Беларусь. Стрыжак: Больш вывозіць яго не будзем