Пасля трох дзён спаборніцтваў на Алімпійскіх гульнях лідзіруюць японцы

Пасля заканчэння трэцяга дня спаборніцтваў на Алімпійскіх гульнях у Парыжы рэй пакуль што вядуць збольшага пазаеўрапейскія зборныя. 

30.07.2024 / 00:53

Японская зборная толькі што перамагла ў камандных спаборніцтвах па спартыўнай гімнастыцы. Фота: AP Photo/Francisco Seco

На першым месцы ў неафіцыйным заліку па медалях пакуль зборная Японіі. У японцаў цяпер 12 медалёў, з якіх 6 залатыя, 4 срэбраныя і 2 бронзавыя. 

Далей ідуць гаспадары спаборніцтваў — французы, і яны ў шасцёрцы адзіныя еўрапейцы. У французскай зборнай большая, чым у японцаў, агульная колькасць узнагарод (16), але з іх толькі 5 залатых. 8 французскіх медалёў — срэбраныя, 3 — бронзавыя.

На трэцім месцы — кітайцы з 12 медалямі (5+5+2), на чацвёртым — аўстралійцы з 9 (5+4+0), на пятым — паўднёвыя карэйцы таксама з 9 (5+4+1). Замыкаюць шасцёрку амерыканцы: у іх найбольшая агульная колькасць медалёў (20), але з іх толькі 3 залатыя, а 8 і 9 адпаведна срэбраныя і бронзавыя.

Што тычыцца нашых найбліжэйшых суседзяў, то ўзнагароды пакуль маюць толькі палякі і ўкраінцы. Польскай зборнай срэбра прынесла слаламная вяслярка Клаўдзія Зваліньска, а ўкраінскай бронзу — фехтавальніца на шаблях Вольга Харлан.

Што тычыцца постсавецкіх краін, то сярод іх пры адсутнасці адхіленай ад спаборніцтваў Расіі вядзе пакуль што рэй Казахстан: 3 медалі (1+0+2). Па аднаму золату маюць Азербайджан і Узбекістан, а таксама дзве бронзы ёсць у Малдовы. Прытым, што цікава, усе ўзнагароды гэтых краін, за выключэннем адной казахстанскай бронзы па стральбе, заваяваныя ў адным-адзіным відзе спорту — барацьбе дзюдо.

Аліна Змушка заняла ў алімпійскім фінале восьмае месца

БТ паказала Алімпіяду, хоць у яго няма правоў. Карцінку ўзялі з «Еўраспорту»

Анастасія Шкурдай не здолела прабіцца ў паўфінал 100 м на спіне

Алімпійскага каментатара Eurosport адхілілі ад працы за сэксісцкае выказванне ў эфіры

Тынейджарка з Японіі стала алімпійскай чэмпіёнкай у 14 год. Прычым у якой дысцыпліне!

Арганізатары Алімпіяды папрасілі прабачэння за адсылку да «Тайнай вячэры» на цырымоніі адкрыцця

Nashaniva.com