Павел Дураў заявіў, што быў донарам спермы і цяпер мае сотню дзяцей
Павел Дураў у тэлеграме заявіў, што ў яго цяпер ёсць больш за 100 біялагічных дзяцей у 12 краінах, пра што ён і сам толькі нядаўна даведаўся.
30.07.2024 / 08:15
Заснавальнік Telegram Павел Дураў
Як распавёў Дураў, 15 гадоў таму сябар звярнуўся да яго з просьбай здаць сперму, бо ў іх з жонкай былі праблемы з фертыльнасцю. Кіраўнік клінікі пацвердзіў Дураву, што не стае «высакаякаснага донарскага матэрыялу», і запэўніў, што грамадзянскі абавязак Дурава — «здаваць больш спермы».
Заснавальнік Telegram сцвярджае, што яго донарская актыўнасць дапамагла больш чым сотні пар у 12 краінах завесці дзяцей, а прынамсі ў адной клініцы экстракарпаральнага апладнення яшчэ даступная яго замарожаная сперма для ананімнага выкарыстання.
Цяпер Дураў плануе пазнаёміць сваіх дзяцей.
«Я планую адкрыць свой ДНК-код, каб маім біялагічным дзецям было лягчэй знаходзіць адзін аднаго. Вядома, ёсць рызыкі, але я не шкадую, што стаў донарам. Недахоп здаровай спермы становіцца ўсё больш сурʼёзнай праблемай ва ўсім свеце, і я ганаруся тым, што ўнёс свой уклад у вырашэнне гэтай праблемы. Я таксама хачу дапамагчы дэстыгматызаваць само паняцце донарства спермы і заахвоціць больш здаровых мужчын рабіць гэта», — дадаў ён.
Павел Дураў паказаў свой смартфон, ён каштуе 180 даляраў
Павел Дураў хадзіў у школу ў Італіі, не выкарыстоўвае біткойны і не мае нерухомасці
Расійскі блогер прадаў юзернэйм @pavel за $80 тысяч. Пакупнік падарыў яго Паўлу Дураву